Беларуская Служба

Зяленскі: Мы не будзем узнагароджваць Расію за тое, што яна зрабіла

09.08.2025 07:55
Прэзідэнт Украіны пракаментаваў паведамленні пра магчымыя тэрытарыяльныя саступкі з боку Украіны ў абмен на спыненне агню.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі Screenshot z @V_Zelenskiy_official

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў нікому не аддасць свае землі. Паводле яго слоў, адказ на ўкраінскае тэрытарыяльнае пытанне «ужо ёсць у Канстытуцыі Украіны», і «ніхто не адступіць і не можа» ад яго адступіць.

— Украінскі народ заслугоўвае міру. Але ўсе партнёры павінны разумець, што такое годны мір. Гэтая вайна павінна быць спынена, і Расія павінна яе спыніць. Расія пачала яе і зацягвае, не прыслухоўваючыся да ніякіх тэрмінаў, і ў гэтым праблема, а не ў чымсьці іншым. Адказ на ўкраінскае тэрытарыяльнае пытанне ўжо ёсць у Канстытуцыі Украіны. Ніхто не адступіць і не можа ад гэтага адступіць. Украінцы не аддадуць сваю зямлю акупанту.

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Украіна гатовая да рэальных рашэнняў, але любыя рашэнні, якія супраць нас, без Украіны, — гэта адначасова рашэнні супраць міру.

— Украіна гатовая да рэальных рашэнняў, якія могуць прынесці мір. Любыя рашэнні, якія супраць нас, любыя рашэнні, якія без Украіны, адначасова з'яўляюцца рашэннямі супраць міру. Яны нічога не прынясуць. Гэта мёртвыя рашэнні, яны ніколі не спрацуюць. І нам усім патрэбны сапраўдны, жывы мір, які людзі будуць паважаць. Мы гатовыя разам з прэзідэнтам Трампам, разам з усімі партнёрамі працаваць дзеля рэальнага, і самае галоўнае, трывалага міру — міру, які не разваліцца з-за жаданняў Масквы.

Кіраўнік украінскай дзяржавы падзякаваў усім украінцам за тое, што яны разам, дзякуючы гэтаму ім удалося захаваць  незалежнасць.

юл